Калькулятар дзяржпошліны

Разлік дзяржаўнай пошліны носіць даведкавы характар і з'яўляецца верным пры правільным увядзенні інфармацыі з захаваннем асаблівасцей падліку дзяржаўнай пошліны, якія выкладзены ў пункце 7 артыкула 250, пункце 5 артыкула 251, артыкулах 252 і 257 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры разліку не ўлічваецца рэзідэнства заяўніка і нормы Пагаднення аб памеры дзяржаўнай пошліны і парадку яе спагнання пры разглядзе эканамічных спрэчак паміж суб'ектамі гаспадарання розных дзяржаў (заключана ў Ашгабаце 24.12.1993). У выпадку ўзнікнення неабходнасці атрымання дадатковых тлумачэнняў па пытаннях падліку дзяржаўнай пошліны грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб маюць права звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю.